Адзіная дзяўчына-трактарыст удзельнічае ў пасяўной у Талачынскім раёне
25.04.2019 Image Трэцякурсніца Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Марыя Грушэцкая праходзіць практыку на сяўбе ў сельгаспрадпрыемстве «Камсамольская праўда» Талачынскага раёна.
 

Дзяўчыне даверылі Беларус-82 з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў.

– З дзяцінства люблю тэхніку, – гаворыць Марыя. – Марыла навучыцца вадзіць трактар і аўтамабіль, як бацька і брат. Мне падабаецца вучыцца ў ліцэі, удзячна выкладчыкам і майстрам за атрыманыя веды.

Дзяўчына з задавальненнем выконвае сваю работу, робячы пасільны ўнёсак у закладку будучага ўраджаю. У далейшым Марыя Грушэцкая хоча атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць аграномам.

Дарэчы, летась яна працавала тут памочнікам камбайнера ў брата. За час жніва ні разу не пажалілася на стомленасць. Наадварот, першай прыбягала на машынны двор, каб праверыць гатоўнасць агрэгата да выхаду ў поле.

"Витебские вести".


Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Отправить SMS


Реклама