Першы ў рэспубліцы экiпаж-трохтысячнiк з"явіўся на Віцебшчыне
10.08.2018 Image Вечар 9 жніўня ў дыспетчарскай сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” (Лепельскі раён) ААТ “Віцебскі мясакамбінат” выдаўся вельмі напружаным, чакалі і пераправяралі кожную навіну з зернятока: вось-вось экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка павінен быў узяць планку ў тры тысячы тон намалочанага збожжа.

З аднаго боку, усе ад дырэктара да дыспетчара былі перакананыя, што чарговы працоўны рубеж будзе пройдзены. Інтрыга заключалася ў іншым: ці здолее экіпаж захаваць за сабой першынство ў вобласці, заваяванае раней, ці не паспеюць апярэдзіць яго камбайнеры-калегі з Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага раёнаў, якія з даўніх часоў па праву лічацца жытніцай Віцебшчыны. І калі прыйшло паведамленне “Ёсць 3000 тон!”, усе з палёгкай уздыхнулі.

Image

Не меншае напружанне было і ў дыспетчарскай інтэграванай структуры на базе ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. За два гады ў вытворчасць сельгаспрадукцыі былі ўкладзены значныя сродкі – і вось вынік, ураджай, якім поўняцца зернятокі і засекі.

Image

Як толькі атрымалі інфармацыю, яе тут жа накіравалі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Там яе праверылі, і аказалася, што экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка першым у рэспубліцы дасягнуў намалоту збожжа ў тры тысячы тон! Бліжэйшыя канкурэнты адстаюць літаральна на дзве гадзіны.

Назаўтра павіншаваць перадавікоў на поле ля вёскі Мацюшына Сцяна прыехала прадстаўнічая дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам Віцебскага мясакамбіната Віктарам Пазняком. Камбайн убіраў яравую пшаніцу сорту “васіліса”, камп’ютар паказваў ураджайнасць каля 34-38 цэнтнераў з гектара.

Image

Госці павіншавалі перадавікоў, уручылі ім падарункі. Кожны пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а штурмаваць новыя вяршыні ў чатыры, пяць тысяч тон.

Васіль МАТЫРКА, фота аўтара (г.Лепель).


Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Тех. поддержка

По техническим вопросам обращаться:
 Контакты
616124 616124

123

Отправить SMS


Реклама