Рэгіянальны фінал «Чытаем па-беларуску з velcom» прайшоў у Гомелі

10 красавіка ў Гомелі прайшоў рэгіянальны фінал сацыяльна-адукацыйнага праекту «Чытаем па-беларуску з velcom».

У школе № 11 Гомелю выступілі 30 лепшых удзельнікаў з розных гарадоў і вёсак рэгіёну. Яны выканалі адзін з твораў беларускай літаратуры перад журы і гледачамі.

Image

Пяць лепшых чытачоў былі ўзнагароджаны смартфонамі, а таксама запрошаны на вялікі рэспубліканскі фінал праекта, які адбудзецца ў траўні.

У журы, якое ўзначальвае пісьменнік і галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, ўвайшлі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, прадстаўнікі абласнога аддзела адукацыі і кампаніі velcom.

Image

Image

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» падтрымала Міністэрства адукацыі. Анлайн-конкурс сярод вучняў 7-х і 8-х класаў з усёй Беларусі праводзіўся з кастрычніка па снежань 2018 года. Мэта праекта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

На працягу дзвюх з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 тысяч праглядаў.

Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны Apple.

На рэгіянальным фінале ў Гомелі арганізатары адзначылі, што пакуль паўднёва-усходні рэгіён — лідар па дасланых роліках: з 2048 запісаў 355 даслалі з Гомелю і вобласці. З 355 былі выбраныя 30 лепшых чытачоў.

Image

Image

Image

«Малайцы вэлкомаўцы — узялі і арганізавалі такі праект! У нас шмат розных арганізацый, кампаній — вось каб кожная з іх правяла падобныя акцыі. Тады многія людзі зірнулі бы па-іншаму на беларускую мову — меладычную, музычную, прыгожую, якая не горш за кітайскую, французскую ці нямецкую. Яна наша, родная», — адзначыў у каментары для БелаПАН Уладзімір Ліпскі.

Ён падкрэсліў, што мова — гэта душа, мускулы якой трэба развіваць — «вось у чым галоўная мэта такой акцыі».

Image

Пісьменнік і старшыня журы ўпэўнены: беларуская мова кранае і хвалюе ўдзельнікаў конкурсу, бо дзеці не проста чытаюць вершы ці ўрыўкі з празаічных твораў, але прапускаюць усё гэта праз сэрца і розум.

«Значыць, іх душа абагачаецца. Я ўпэўнены, калі гляджу на ўдзельнікаў конкурсу — у нашай мовы ёсць будучыня. Наша мова прайшла праз стагоддзі выпрабаванняў, праз розныя пакручастыя дарогі, нас ламалі на іншую мову і культуру — але мы засталіся, што пацвярджае, што наша культура, мова і нацыя незвычайна багатыя, мы жывём і будзем жыць», — рэзюмаваў Ліпскі.

Loading...

Обсудим?


Naviny.by
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

123

Отправить SMS


Реклама