Давай, попробуй снять!  
Мітрапаліт Павел. ВЯЛІКДЗЕНЬ. Паўстаў Хрыстос — радасць вечная

Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе сабраты архіпастыры, высокашаноўныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакіні і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Хрыстос Уваскрэс!

З Пасхальным лікаваннем, якое перапаўняе сэрца, і светлай радасцю аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Іісусе Хрысце вітаю вас у гэты вялікі і светаспасіцельны дзень. У словах гэтага дзівоснага воклічу — аснова жыцця, якое перамагло смерць і тленне, дар надзеі і любові, крыніца нашай веры.

Уваскрасенне Хрыстова — гэта трыумф любові Бога да Свайго стварэння — чалавека, трыумф Божай любові да кожнага з нас, любові, якая вызваліла нас ад улады дыявала. Апостал Іаан Багаслоў, пацвярджаючы гэтую думку, сведчыць, што «не мы ўзлюбілі Бога, а Ён узлюбіў нас і паслаў Сына Свайго як уміласціўленне за грахі нашы» (1 Ін. 4:10), Сына Божага, Які пакутаваў дзеля нас і нашага спасення.

Кожны чалавек, нават самы апошні грэшнік, знаходзіць сёння надзею на спасенне, бо і ён адкуплены каштоўнай крывёю Іісуса Хрыста. Але каб успрыняць плады гэтага вялікага Адкуплення, трэба мець веру — такую, якая здольна поўнасцю змяніць наша жыццё. Для таго, хто веруе, усё магчыма, калі вера яго — шчырая, сардэчная (пар. Мк. 9:23). Гасподзь, Які ёсць «уваскрасенне і жыццё», абяцае таму, хто веруе ў Яго, што калі ён і «памрэ, будзе жыць… кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку» (Ін. 11:25-26).

Ад гэтага часу цемра граху і смерці, якая аддзяляе чалавека ад Бога, знішчана ўсёпераможнай сілай і благадаццю Хрыстовага Уваскрасення. Божым Промыслам чалавеку падаравана ісцінная свабода, магчымасць адраджэння ад смерці да жыцця, магчымасць праабражэння. Праз Уваскрасенне Хрыстова чалавек атрымаў Божы дар і сілу лячыць сваю прыродуі ўзыходзіць да богападобнай годнасці.

Зараз кожны можа змяніць сваё жыццё, ідучы шляхам Евангельскім, можа, абнавіўшыся і аднавіўшы ў душы стан міру і любові — «Царства Божага», якое «ўнутры вас» (Лк. 17:21), быць усыноўленым Богу. Гасподзь заклікае нас: «Прыйдзіце, благаславёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету» (Мф. 25:34).

Пасля Свайго Уваскрасення Іісус Хрыстос, Подзвіга заснавальнік нашага спасення, кажа тым, хто прыйшлі да Яго магілы: «Радуйцеся!» (Мф. 28:9), святыя апосталы паўтараюць услед за Бажэственным Настаўнікам: «Заўсёды радуйцеся!», «Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе!», таму што для верных прызначана на нябёсах найвялікшая радасць і ўзнагарода (пар. 1 Фес. 5:16; Філ. 4:4). Гасподзь абяцае, што ў жыцці вечнымусе верныя Хрысту ўвойдуць «у радасць Гаспадара» свайго (Мф. 25:21).

Гэтая «радасць у Госпадзе» мае духоўную прыроду, бо падаецца благадаццю Святога Духа. Але пры гэтым мы не павінныўтрымліваць гэты дар у сабе, скрывацьяго, бо, пазнаўшы Пасхальную радасць, мы не можам не падзяліцца ёю з нашымі бліжнімі, з тымі, хто нас акружае, «радуючыся з тымі, хто радуецца» (Рым. 12:15).

Мы з вамі зноў сталі ўдзельнікамі вялікай падзеі ўсяленскага значэння! Хрысціяне вось ужо каля дзвюх тысяч гадоў у дні ні з чым не параўнальнай Пасхальнай радасці пацвярджаюць яе ісціннасць воклічам:

Хрыстос Уваскрэс!

У сённяшнюю эпоху, калі імкненні многіх людзей абмежаваны імгненнымі клопатамі і турботамі, мітуснёй, калі яны часта не задумваюцца (а хтосьці і проста забывае) пра самае галоўнае — пра спасеннне душы, пра добры Промысл Божы, асабліва важна асэнсоўваць гісторыю чалавецтва ў святле Уваскрасення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Тварца, прамудрасць і розум Божы (пар. Рым. 11:33), які вядзе чалавецтва па шляху спасення.

Гасподзь Сваім Уваскрасеннем даруе кожнаму, хто паверыць Яму і пойдзе ўслед за Ім, моц цялесных і духоўных сілу служэнні Яму, Святой Царкве, Бацькаўшчыне, бліжнім і грамадству ў цэлым. Гасподзь дапамагае ўкараніць у нашых сэрцах Евангельскія каштоўнасці — любоў да Бога і бліжніх, дух міласэрнасці і міру, бо гэта — залог духоўнага перамянення свету, якое пачынаецца ў нашай душы і ў нашым сэрцы.

Уваскрасенне Хрыстова адкрывае чалавецтву сэнс жыцця на зямлі, раскрывае тайну Божага Промыслу праз падзеі, якія адбываюцца вакол нас, і заклікае мець цвёрды намер трымацца запаведзяў Гасподніх. Уваскрэслы Спасіцель заклікае нас вызначыць сваю жыццёвую пазіцыю і працаваць з поўнай аддачай сіл і здольнасцей на славу Божую і дзеля спасення сваёй душы. Ідучы Евангельскім і спасіцельным шляхам, мы, натхнёныя і ўмацаваныя благадаццю Святога Духа, будзем здольнымі саграваць хрысціянскай любоўю і цяплом сваіх сэрцаў і тых, хто жыве побач з намі, хто мае патрэбу ў нашым клопаце, хто пакутуе і смуткуе, хто перажывае жыццёвыя цяжкасці і праблемы.

Царква заклікае ўсіх нас дзяліцца радасцю сённяшняга Пасхальнага свята і, шчыра падтрымліваючы адзін аднаго, не толькі сёння, а ва ўсе дні нашага жыцця ўзрастаць у веры, надзеі і любові.

Напаўняючыся радасцю аб Хрысце Уваскрэслым, зноў і зноў віншую ўсіх вас са светлазарным святам Уваскрасення Хрыстовага і ад усёй душы вітаю светаспасіцельным і радасным дабравесцем:

Хрыстос Уваскрэс!

Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

Loading...

Обсудим?


Naviny.by
 

Курсы валют

Валюта Покупка Продажа
USD 2.54 2.545
EUR 3.002 3.009
RUB 3.305 3.325

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий