У Віцебску адбыўся абласны фінал “Чытаем па-беларуску з velcom”

15 сакавіка ў будынку сярэдняй школы № 6 Віцебска адбыўся абласны фінал “Чытаем па-беларуску з velcom”, на якім вызначылі пяць лепшых чытальнікаў рэгіёна.

Image

У фінале прынялі ўдзел 29 вучняў сярэдніх школ з розных куткоў Віцебшчыны. На выступленне кожнаму канкурсанту адводзілася толькі дзве хвіліны. Выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначаліў рэактар дзіцячага часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, таксама ў яго склад увайшлі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэтка Маргарыта Латышкевіч, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Дар'я Пракаповіч і запрошаны госць — вядучы тэлекампаніі “Віцебск” Аляксандр Карэнман.

Image

Image

Image

Image

У выніку ў конкурсе перамаглі, набраўшы найбольшую колькасць балаў, Анастасія Белавус (Полацк), Анастасія Варанкова (Віцебскі раён), Іван Вашкевіч (Верхнядзвінск), Злата Кулакоўская (Глыбокае) і Крысціна Прышчэпава (Віцебск), яны прадставяць Віцебскую вобласць у агульнабеларускім фінале, які адбудзецца ў Мінску.

Пяць пераможцаў атрымалі ад кампаніі velcom сучасныя iPhone, акрамя таго ўсім канкурсантам уручылі падарункі і дыпломы ўдзельнікаў фінала конкурса.

Image

Image

Image

Падчас уручэння прызоў старшыня журы Уладзімір Ліпскі сказаў, што быў рады ахінуцца ў атмасферу беларускай мовы хаця б на тыя дзве гадзіны, што яна гучала з вуснаў канкурсантаў:

“На вялікі жаль мы разыдземся, і там, за сценамі будзе зноў гучаць толькі руская мова. Ці можна сабе ўявіць, каб, напрыклад, у Францыі праводзілі конкурс “Чытаем па-французку”? А мы вымушаныя рабіць такія конкурсы, пакуль родная мова зноў не ўвойдзе ў душу кожнага беларуса”, — адзначыў спадар Ліпскі.

“Чытаем па-беларуску з velcom” — гэта сацыяльна-адукацыйны праект, які праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. У анлайн-конкурсе з кастрычніка па снежань маглі прымаць удзел вучні 7-х і 8-х класаў. З Віцебскай вобласці на конкурс даслалі 270 ролікаў, з якіх журы выбрала 29 удзельнікаў фіналу. Усяго па Беларусі канкурсанты знялі 2048 відэаролікаў.

 

Фота Сяргея Серабро

 

Loading...

Обсудим?


Naviny.by
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Отправить SMS


Реклама