Гурт N.R.M. прадставіў новае відэа — “На далоні”

Гурт N.R.M. прадставіў новы кліп «На далоні». Дзеля здымкаў гэтага відэа музыкі пражылі адзін дзень поплеч з камандай сапраўдных авіяспартсменаў, а гітарыст Піт Паўлаў узгадаў сваё дэсантнае мінулае і зноў скочыў з парашютам. 

 

 

Канцэрт-прэзентацыя новага кліпу адбудзецца 20 кастрычніка ў менскай арт-прасторы ВЕРХ (вул. Куйбышава, 22, 6 паверх).

На прэзентацыі гледачы даведаюцца аб тым, чым жывуць прафесійныя парашюцісты, што патрэбна ведаць, каб «крочыць ды паляцець», навучыцеся правільна ўкладаць парашют і, натуральна, атрымаюць канцэрт любімага рок-гурта.

Акрамя легенды беларускай рок-сцэны N.R.M. гледачоў чакае дрым-поп ад маладой каманды «Ее Ослепительное Сияние» і вулічнага грув са старадаўнімі беларускімі тэкстамі ад праекту “Этна Біт”.

Яшчэ адна фішка прэзентацыі — выстава малюнкау са скэтчбука Піта Паўлава у рамках праекту “Піт-Мастак”.

Падчас канцэрту будзе магчымасць пазнаеміцца і набыць для сябе якасны мерч і сувэніры.

Квіткі папярэдне — 10 руб., на месцы — 15 руб. (набыць квіткі) Падрабязнасці ў “Фэйсбуку” і “Вконтакте”.

 



Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Тех. поддержка

По техническим вопросам обращаться:
 Контакты
616124 616124

123

Отправить SMS


Реклама