Уладзімір Аўдошка назначаны старшынёй Ушацкага райвыканкама
18.05.2017 Image Аднагалосным рашэннем дэпутацкі корпус Ушацкага раёна зацвердзіў на пасаду старшыні райвыканкама кандыдатуру Уладзіміра Аўдошкі.

Уладзімір Генадзьевіч мае дзве вышэйшыя адукацыі — сельскагаспадарчую і фінансава-крэдытную. У яго ёсць вопыт работы на розных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання і банкаўскай сферы. 

У сваёй прамове пасля галасавання новы старшыня райвыканкама адзначыў, што галоўным і для яго, і для кіраўнікоў арганізацый стане занятасць насельніцтва, стварэнне новых працоўных месцаў і павелічэнне ўзроўню заработнай платы. Разам з сельскай гаспадаркай адным з важнейшых напрамкаў, які будзе развівацца ў раёне, стане аграэкатурызм і выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Трэба прыцягваць да гэтай справы прадпрымальнікаў-землякоў, дзелавых людзей з іншых рэгіёнаў.

У. Аўдошка лічыць, што камфорт­ныя ўмовы для жыцця і правядзення вольнага часу ва Ушачах ёсць, засталося дабуда­ваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс. З гэтым пагадзіўся і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які зазначыў, што вобласць дастаткова ўвагі ўдзяляе рэгіёну: дапамагалі аднавіць мемарыяльны комплекс «Прарыў», спрыяюць будаўніц­тву фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Вядома, зазначыў Уладзімір Уладзіміравіч, умовы гаспадарання на Віцебшчыне, асабліва ў сельскай гаспадарцы, больш складаныя, чым у заходніх рэгіёнах краіны. Аднак марна спасылацца на цяжкасці. Трэба працаваць па-новаму, закасаўшы рукавы, думаць, як засяляць пустыя дамы ў сельскіх населеных пунктах, не баяцца прапаноўваць маёмасць, якая не выкарыстоўваецца: няхай і за адну базавую велічыню. Гэта лепш, чым яна будзе разбурацца. Трэба ўсё рабіць для інвестараў — няхай прыходзяць і працуюць.

Уладзімір Цярэнцьеў пажадаў Уладзіміру Аўдошку і ўсяму актыву раёна аб’яднацца, «як вы гэта ўмееце рабіць», дзеля дабрабыту рэ­гіёна, і ўручыў новаму старшыні райвыканкама службовае пасведчанне.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ. Фота аўтара. «Патрыёт».


Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Тех. поддержка

По техническим вопросам обращаться:
 Контакты
616124 616124

123

Отправить SMS


Реклама