Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Полацку ў трэці раз
14.04.2017 Image Сёлета ў старажытным Полацку будзе святкавацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.На пытанні карэспандэнта «Звязды» адказаў кіраўнік абласнога камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір ПЕНІН.

Image

— Уладзімір Пятровіч, 2017 год — асаблівы для Віцебшчыны. Будзе святкавацца такі значны юбілей беларускага кнігадрукавання. Трэці (!) раз у Полацку пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Паралельна адзначылі 1155-ю гадавіну самага старога горада краіны. Як ідзе падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў?

— Падрыхтоўку распачалі яшчэ ў маі мінулага года. «Пунктам адліку» сталі адпаведныя даручэнні, распараджэнні на розных узроўнях улады, ведамстваў. Штотыдзень праводзяцца пасяджэнні раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, адбыліся пасяджэнні абласногарэспубліканскага арганізацыйных камітэтаў.

Лічым неабходным расказаць пра гісторыю беларускага народа і дзяржаўнасці праз друкаванае слова, песню і паэзію. Пастараемся прадставіць усё багацце беларускай культурымовы, духоўнасці. Асноўныя тэматычныя мерапрыемствы намецілі правесці ў музеі беларускага кнігадрукавання і музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. Яны пройдуць і ў памяшканнях першай беларускай ВНУ — карпусах былога езуіцкага калегіума (у Полацкім дзяржаўным універсітэце. — Аўт.)

— «Звязда» ўжо паведамляла пра некаторыя напрацоўкі і планы. Прадугледжваўся рамонт фасада Музея беларускага кнігадрукавання і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй Сафійскага сабора і гэтак далей...

— Праводзіцца вялікая работа па падрыхтоўцы да святкавання ўсяго горада, раёна. І ў гэтым пытанні — поўнае ўзаемадзеянне гарадскіх і абласных службаў. Дзякуй за падтрымку рэспубліканскім ведамствам. У Сафійскім саборы запланавана завяршыць работы па рэстаўрацыі. Сёлета павінны замяніць усе аконныя блокі, завяршыць уладкаванне вентыляцыі. Пасля работ на фасадзе гэты ўнікальны помнік архітэктуры заззяе ва ўсёй сваёй непаўторнай велічы і прыгажосці. І Музей беларускага кнігадрукавання таксама будзе прыведзены ў адпаведны выгляд. Там сярод іншага таксама навядуць глянец на фасадзе, прывядуць у належны стан дах... Пры гэтым усе работы ў абавязковым парадку будуць узгодненыя з Міністэрствам культуры. Як гэтага і патрабуе заканадаўства.

Адначасова вядзецца работа па абнаўленні экспазіцыі, асабліва той часткі, якая прысвечана першадрукару. У тым ліку прадугледжана замена светлавога абсталявання (на святлодыёды), усталяванне інфакіёска, у якім наведвальнікі змогуць віртуальна пагартаць усе выданні Скарыны.

— Як вырашаецца пытанне аб стварэнні і ўстаноўцы ў горадзе памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці»?

— Аб'яўлены конкурс сярод аўтараў. На момант нашай размовы вынікі яшчэ не падвялі. Да сярэдзіны сакавіка конкурсная камісія прыме адпаведнае рашэнне. Памятны знак павінен сімвалізаваць тое, што менавіта Полацк — месца з'яўлення пер-шай дзяржаўнасці на беларускіх землях. І вельмі сімвалічна, што ён будзе ўсталяваны ў «сэрцы»старажытнага горада — каля Сафійскага сабора. Менавіта там — на пляцоўцы каля заходняй сцяны старажытнай Сафіі (дзе быў раней галоўны ўваход у храм) жыхары горада праводзілі вечавыя сходы. Таму гэтае месца мае вялікае значэнне для беларускай гісторыі... Што да фінансавання, то яно будзе весціся з розных крыніц, у тым ліку і пры ўдзеле мецэнатаў, усіх, хто пажадае ўнесці грошы на адпаведны рахунак.

— Полацк у спісе гарадоў, якія абавязкова рэкамендуецца наведаць іншаземным гасцям. Наколькі развітая інфраструктура для прыёму турыстаў? Колькі іх штогод прыязджае?

— У Полацкім раёне 4 гасцініцы, больш за 20 аграсядзіб, 12 паляўнічых домікаў, 32 зоны адпачынку. Паспяхова дзейнічае новая база для прыёму турыстаў каля возера Суя.

Толькі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік летась наведалі каля 235 тысяч чалавек. І кожны пяты — з іншых краін. Дарэчы, у Сафійскім саборы, у Музеі беларускага кнігадрукавання, якія ўваходзяць у склад запаведніка, ёсць аўдыягід для іншаземцаў. Там задзейнічаны навуковыя супрацоўнікі, якія праводзяць экскурсіі на англійскай і нямецкай мовах.

У музеях ахвотна купляюць сувеніры. У цёплы час года іх прадаюць і каля Сафійскага сабора, паблізу памятнага знака «Геаграфічны цэнтр Еўропы». На праспекце Францыска Скарыны ёсць сувенірная крама «Горад Майстроў».

— Наколькі ў наш “лічбавы” час – высокіх тэхналогій і інтэрнэту – наВіцебшчыне развітае кнігадрукаванне

— У Прыдзвінкім краі ўвогуле слаўныя шматве­кавыя  традыцыі ­кнігадрукавання.­ Менавіта ў Полац­кім павеце ў сва­ім маёнтку Цяпіна­ (цяперЧашніцкі­ раён)працягваў­ скарынаўскую справу Васіль Мі­калаевіч Цяпінскі, які ў 1570-х ­гадах арганізаваў друкарню і ­выдаў «Евангелле».­ У 1630 годзе пад Оршай пры­ Куцеінскім манастыры пачала­сваю дзейнасць друкарня пад­кіраўніцтвам Спірыдона Собаля.­ Яна стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання.­ Там Собаль, друкар, асветнік і ­літаратар, пачаў працаваць над­ Псалтыром з дадатковымі гла­вамі. Апрача «Псалтыра», надрукаваў тры кнігі — «Буквар»,­ «Малітваслоў» (1631), «Часас­лоў» (1632)... Упершыню ў гісторыі беларускага кірылаўскага­ кнігадрукавання ў Куцейне з'я­вілася свецкая жанравая ілюстрацыя... ­Друкарні ў наш век, лічу, ­таксама дзейнічаюць паспяхо­ва. Найбольш актыўна працуе­ «Віцебская абласная друкар­ня». У прыватнасці, у мінулым ­годзе там надрукавалі больш ­за 30 кніг. Часцей за ўсё заказ­ваюць літаратуру краязнаўчага­ кірунку, мастацкую. Найбольшы ­даход прыносіць выданне аль­бомаў і навукова-папулярнай­ літаратуры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ,“Звязда”. 


Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Тех. поддержка

По техническим вопросам обращаться:
 Контакты
616124 616124

123

Отправить SMS


Реклама