Ірландскі мультфільм «Таямніца Келза» ўпершыню пакажуць па-беларуску

17-19 сакавіка ў кінатэатры «Масква» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускай мове.

 

 

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях ІХ стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу і кот Эйдана Пангурбан.

Фільм агучаны на беларускай мове ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. Частка агучаных у межах праекта фільмаў у хуткім часе будзе даступная для абанентаў інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «Атлант Тэлекам» і карыстальнікаў сервіса voka.

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

У агучцы ўдзельнічалі Павел Харланчук, Ганна Хітрык і іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Прэм’ера мультфільма адбудзецца 17 сакавіка а 19:00 у кінатэатры «Масква». Наступныя паказы адбудуцца 18 і 19 сакавіка ў 17:00 таксама ў кінатэатры «Масква».

 



Оригинал новости
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Курсы валют

Внимание! Опрос!

Какие жанры кинофильмов Вам больше нравятся?
 

Календарь событий

Тех. поддержка

По техническим вопросам обращаться:
 Контакты
616124 616124

123

Отправить SMS


Реклама